ПРА ЧАСОПІС

Звесткі пра часопіс

“Acta Albaruthenica” (e-ISSN 2720-698X, ISSN 1898-8091), навуковы часопіс  Кафедры Беларусістыкі  Варшаўскага ўніверсітэта, быў заснаваны ў 1998 годзе. Першы томік (пад рэдацыяй Аляксанрда Баршчэўскага і Альбэрта Барташэвіча) выйшаў у Варшаве, а чатыры наступныя друкаваліся ў Мінску (2001-2005). З 2007 года ​​часопіс зноў выдаецца ў Варшаве Выдавецтвамі Варшаўскага ўніверсітэта (Wydawnictwa Uniwersytetu Warszawskiego, Smyczkowa 5/7, 02-678 Warszawa).

Мэты часопіса і сферы даследаванняў

Гэта найстарэйшы ў Польшчы часопіс такога тыпу, прысвечаны развіццю міждысцыплінарных беларускіх даследаванняў, праблемам беларускай філалогіі, гісторыі і сучаснасці беларускай літаратуры і культуры, беларускаму мовазнаўству, параўнальным моўным і літаратурным даследаванням, а таксама славістыцы з беларускім кампанентам.

У асобных тамах друкуюцца артыкулы, рэцэнзіі, агляды і справаздачы. Аўтарамі публікацый з’яўляюцца даследчыкі з розных польскіх і замежных навуковых цэнтраў. Артыкулы публікуюцца на польскай, беларускай і англійскай мовах.

Часопіс прытрымліваецца мадэлі адкрытага доступу (open access), прымае тэксты праз адкрыты набор (open submission), усе артыкулы праходзяць рэцэнзаванне і індэксуюцца.

Скарочаная назва: AA
Перыядычнасць выдання: штогоднік
Дата публікацыі: красавік
Мадэль доступу: адкрыты доступ (архіў)
Галіна: гуманітарныя навукі
Дысцыпліны: беларусістыка, мовазнаўства, літаратуразнаўства
Выдавец: Выдавецтвы Варшаўскага ўніверсітэта = Wydawnictwa Uniwersytetu Warszawskiego (з 2022 года)
Уладальнік: Кафедра беларусістыкі факультэта прыкладной лінгвістыкі Варшаўскага ўніверсітэта
Рэйтынг часопісаў Міністэрства адукацыі і навукі Польшчы: 20 пунктаў


ІндэксацыяДысцыпліны
ERIH PLUS
CEJSH
Index Сopernicus
Brill Bibliography of Slavic Linguistics Online
Linguistic Bibliography
Biblioteka Nauki
Lista czasopism punktowanych Ministerstwa Edukacji i Nauki
PBN
Arianta
Most Wiedzy
iSybislaw
беларусістыка
мовазнаўства
літаратуразнаўства